Ватыкан: Тэолагі асуджаюць расійскую агрэсію супраць Украіны

Ваенная агрэсія Расіі супраць Украіны з'яўляецца злачынствам супраць міжнароднага права, правоў чалавека, свабоды і гуманізму, — лічаць члены Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Яны скіравалі адмысловую заяву, піша Vatican News.

18.03.2022 / 22:35

«Мы, тэолагі з розных краін і кантынентаў, выказваем поўную салідарнасць з заклікамі хрысціянскіх Цэркваў Украіны спыніць ваенную агрэсію Расіі супраць іх краіны. Мы рашуча асуджаем гэтую вайну супраць суверэннай украінскай дзяржавы. Гэты нічым не справакаваны напад, які ўжо забраў жыццё тысяч людзей, не можа быць апраўданы», — так пачынаецца тэкст звароту.

Nashaniva.com