У заапарку пад Кіевам ад голаду і холаду пачалі паміраць жывёлы

Чытачы Радыё Свабода даслалі плакат з просьбай адкрыць гуманітарны калідор у Кіеўскай вобласці, каб вывезці ў бяспечнае месца жывёл з прытулку «Сіріус» у сяле Фёдараўка пад Кіевам. Там знаходзіцца каля 3 тысяч гадаванцаў. Яны галодныя, у холадзе і вельмі перапалоханыя выбухамі.

18.03.2022 / 22:26

Уладальнік зьвярынца Міхаіл Пінчук апублікаваў відэа з мёртвай малпачкай-тамарынкай.

«Жыццё ёсьць жыццё, чыё б яно ні было. Аддаваць яго сумна. Учора на нашых вачах ад слабасці і холаду заснула гэтая прыгажуня-тамарынка», — напісаў ён.

Пінчук просіць адкрыць гуманітарныя калідоры, каб падвезці корм і вывезці транспартабельных гадаванцаў.

Nashaniva.com