Жыхару Смаргоні прысудзілі 2,5 гады «хіміі» за малюнак і надпісы пра Лукашэнку ў Аднакласніках

Суд Смаргонскага раёна разглядзеў справу Яўгена Шулюка, якога абвінавачвалі па ч.1 арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).

16.03.2022 / 17:33

У віну мужчыну ставілі тое, што на сваёй старонцы ў Аднакласніках ён размясціў знойдзены ў інтэрнэце малюнак з выявай Лукашэнкі са зневажальнымі і паклёпніцкімі надпісамі.

Судова-лінгвістычная экспертыза устанавіла, што гэтыя словы абразлівыя, негатыўна характарызуюць Лукашэнку і змяшчаюць у сабе паклеп.

Nashaniva.com