Пуцін: Прыпыненне спецаперацыі ва Украіне магчымае толькі ў выпадку спынення Кіевам баявых дзеянняў
Лідары Турцыі і Расіі абмеркавалі сітуацыю ва Украіне 6 сакавіка. Эрдаган паведаміў Пуціну, што мае намер працягнуць кантакты з Украінай і іншымі краінамі для ўрэгулявання сітуацыі.
06.03.2022 / 15:46
Прэзідэнт Турцыі адзначыў, што тэрміновае спыненне агню не толькі зменшыць гуманітарныя праблемы ў рэгіёне, але і дасць магчымасць знайсці палітычнае вырашэнне крызісу.
«Давайце разам пракладзем шлях да міру», — заклікаў Эрдаган і дадаў, што працягне прыкладваць усе намаганні для правядзення перамоваў і вырашэння праблемы мірнымі метадамі.
Пуцін у размове з Эрдаганам пацвердзіў гатоўнасць Масквы да дыялогу з Кіевам і замежнымі партнёрамі. Аднак адзначыў, што «прыпыненне «спецаперацыі» магчымае толькі ў выпадку спынення Кіевам баявых дзеянняў».