Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі: Просім, каб наша краіна не брала ўдзелу ў гэтай вайне

Беларускія біскупы падрыхтавалі адмысловы зварот. У ім яны выказалі заклапочанасць, што «палітычны канфлікт паміж Расіяй і Украінай перайшоў у фазу вайны».

03.03.2022 / 18:42

«Мы суперажываем нашай паўднёвай суседцы Украіне, якая перажывае трагедыю, — пішуць біскупы. — Сёння, калі вырашаецца будучыня не толькі Украіны, неабходна зрабіць усё магчымае, каб знайсці мірнае вырашэнне канфлікту».

Біскупы заклікалі «каб тыя, ад каго гэта залежыць, не дапусцілі, каб нашая краіна прымала ўдзел у гэтай вайне». Усіх вернікаў яны просяць пасціць і маліцца, а таксама аказваць пасільную дапамогу ўсім пацярпелым.

Nashaniva.com