Браджэнне ў расійскай арміі: вайскоўцы запісалі відэа, у якім патрабуюць вывесці іх з Украіны

Расійскі салдат з каўказскім акцэнтам кажа, што яны ўжо 4 дні без цёплай ежы, спяць на зямлі, без палатак, і нават не вывозяць забітых.

03.03.2022 / 18:15

Вайскоўцы заяўляюць, што падалі рапарты на звальненне, і хочуць, каб іх прапусцілі назад праз мяжу.

На відэа бачныя дзясяткі вайскоўцаў, іншыя падтрымліваюць аўтара запісу.

Nashaniva.com