УЕФА абавязаў беларускія клубы і зборную праводзіць хатнія матчы на нейтральных стадыёнах

УЕФА ўвёў санкцыі ў дачыненні да беларускага футбола.

03.03.2022 / 16:21

Усе беларускія клубы і зборныя, якія ўдзельнічаюць у турнірах пад эгідай УЕФА, будуць абавязаныя праводзіць свае дамашнія матчы на нейтральных стадыёнах.

Матчы, падчас якіх беларускія каманды будуць гаспадарамі, будуць праходзіць без гледачоў.

УЕФА адзначыў, што па меры неабходнасці будзе склікаць дадатковыя пасяджэнні для пераацэнкі сітуацыі.

Nashaniva.com