Мікалай Снапкоў загаварыў пра запалкі і соль: Забяспечанасць сеткі гэтымі таварамі — ад 12 да 46 дзён

Намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў адзначыў, што ўчора ва ўсіх рэгіёнах быў усплёск пакупак «класічных тавараў, якія людзі эмацыйна купляюць на выпадак вайны». У спісе ён назваў запалкі, соль, алей і кансервы.

25.02.2022 / 17:58

Фота: «Спутнік»

«Сёння гэтага ўсплёску няма. Забяспечанасць сеткі гэтымі прадуктамі — ад 12 да 46 дзён гандлю. Пры неабходнасці гэтыя тавары ёсць у дастатковай колькасці ў вытворцаў Беларусі», — падкрэсліў ён.

Чыноўнік таксама адзначыў, што «Беларусь у прынцыпе можа забяспечыць сябе на спажывецкім рынку ўсім неабходным у дастатковай колькасці».

«Магчыма, з'явіцца недахоп крытычнага імпарту, кшталту асобных відаў свежай садавіны і гародніны. Але, думаю, і гэтае пытанне будзе вырашанае ў межах змененых лагістычных ланцужкоў», — сказаў ён.

Nashaniva.com