Байдэн: Лідары краін «Вялікай сямёркі» дамовіліся ўвесці супраць Расіі «знішчальныя» санкцыі

Лідары краін «Вялікай сямёркі» дамовіліся ўвесці супраць Расіі «знішчальныя» санкцыі, паведаміў у Twitter прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.

24.02.2022 / 21:14

«Сёння раніцай я сустрэўся са сваімі калегамі з G7, каб абмеркаваць неапраўданы напад прэзідэнта Пуціна на Украіну, і мы дамовіліся ўвесці знішчальныя пакеты санкцый і іншыя эканамічныя меры, каб прыцягнуць Расію да адказнасці. Мы на баку адважных людзей Украіны», — заявіў Байдэн.

This morning, I met with my G7 counterparts to discuss President Putin’s unjustified attack on Ukraine and we agreed to move forward on devastating packages of sanctions and other economic measures to hold Russia to account. We stand with the brave people of Ukraine. pic.twitter.com/dzvYxj7J9w

— President Biden (@POTUS) February 24, 2022

Чытайце таксама:

Борыс Джонсан абвясціў аб узмацненні санкцый супраць Расіі і распаўсюдзе іх на Беларусь

Сітуацыя ва Украіне: сцісла расказваем, што вядома на гэты момант

Nashaniva.com