У Баранавічах рабочы-кранаўшчык памёр у кабіне проста падчас працы

Трагічны выпадак адбыўся ў другой палове дня ў Баранавічах на будоўлі побач з адным з высокіх дамоў, якія ўзводзяць у мікрараёне Паўночны-2.

23.02.2022 / 23:44

Як расказалі рэгіянальнай газеце «Наш край» будаўнікі, якія працуюць на аб'екце, мужчына выконваў пагрузку будматэрыялаў. Раптам тросы пры ўздыме грузаў рэзка ўпалі ўніз і больш механізм крана не рухаўся.

Рабочыя выклікалі хуткую дапамогу, але медыкі трапіць у кабіну не змаглі. Садзеянне ў гэтым ім аказалі супрацоўнікі МНС, якія таксама прыбылі на месца здарэння.

Мужчыну дасталі з кабіны і апусцілі на зямлю, аднак да гэтага моманту ён ужо быў мёртвы. Медыкі канстатавалі смерць.

Nashaniva.com