Расія сцвярджае, што прыняла ўжо 60 тысяч бежанцаў з «ДНР» і «ЛНР»

Больш за 61 тысячу жыхароў Данбаса прыбылі ў Расію. Пра гэта паведаміў в.а. кіраўніка МНС Аляксандр Чупрыян.

21.02.2022 / 10:25

Фота: ria.ru

«Па выніках працы за ноч колькасць людзей, якія прыбылі з дзвюх суседніх абласцей Украіны, павялічылася да 61 тысячы чалавек», — сказаў ён.

Міністр таксама адзначыў, што каля адной тысячы бежанцаў ужо атрымалі гарантаваныя выплаты 10 тысяч расійскіх рублёў (340 беларускіх).

Эвакуацыя жыхароў Данбаса ў Расію пачалася 18 лютага. Спачатку аб гэтым заявілі ўлады «ДНР», затым — «ЛНР». У зваротах да жыхароў кіраўнікі гэтых «рэспублік» заявілі, што гэта звязана з хуткім наступам Украіны на Данбасе. 

Ва Украіне эвакуацыю называюць фэйкам, карцінкай для СМІ.

Чытайце таксама:

Міністр абароны Украіны назваў эвакуацыю людзей з Данбаса пастаноўкай

Жыхар Данецка: «Ды ніхто тут не эвакуіруецца. Толькі карцінку паказваюць»

Nashaniva.com