У панядзелак раніцай на МКАД утварыўся вялізны затор

Вялікі затор утварыўся раніцай у панядзелак на паўднёвым участку МКАД. Ён расцягнуўся ад Мянькоўскага тракта ад Малінаўкі практычна да з'езду на вуліцу Бабушкіна, дадаткова стварыўшы перашкоды для руху на развязках з дзяржынскай трасай Р1 і слуцкай Р23, піша Onliner.by.

21.02.2022 / 09:38

Даўжыня чаргі на праезд па ўчастку складала каля 10 кіламетраў. У выніку аварыі аказаліся перакрытыя некалькі палос знешняга кальца.

Вось як апісаў сітуацыю адзін з карыстальнікаў: «Вонкавае кальцо МКАД стаіць шчыльнай сцяной у чатыры шэрагі. Аварыя каля 5-7 машын перад паваротам на Калядзічы. Аб'язджайце па магчымасці».

Магчыма, што спазненне на працу складзе прыкладна гадзіну. Па стане на 9:00 заторы ў Мінску ацэньваліся ў 8 балаў.

Nashaniva.com