Зяленскі і Макрон выступілі за тэрміновае скліканне кантактнай групы па Данбасе і ўвядзенне рэжыму цішыні

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і французскі прэзідэнт Эмануэль Макрон правялі перамовы на фоне абвастрэння на Данбасе. Бакі выступілі за скліканне тэрміновага пасяджэння трохбаковай кантактнай групы (ТКГ) і ўвядзенне рэжыму цішыні.

20.02.2022 / 16:56

«У працяг учорашняй размовы праінфармаваў Эмануэля Макрона аб сітуацыі бяспекі і новых правакатыўных абстрэлах. Выступаем за актывізацыю мірнага працэсу. Падтрымліваем неадкладны скліканне ТКГ і неадкладнае ўвядзенне рэжыму цішыні», - адзначыў Зяленскі.

ТКГ не можа сабрацца на экстраннае пасяджэнне на працягу некалькіх дзён, расійскі бок зрывае сустрэчы, якія склікаюцца па ініцыятыве каардынатара АБСЕ, паведамляе РБК-Украіна.

Nashaniva.com