У Літву прыбыў дадатковы вайсковы кантынгент Нямеччыны

130 нямецкіх вайскоўцаў прыбылі ў Літву ва ўмовах пагаршэння сітуацыі вакол Украіны.

18.02.2022 / 11:08

Фота: Reuters

У Літву ў чацвер прыбылі 130 нямецкіх вайскоўцаў і 60 транспартных сродкаў, што склала амаль палову ад запланаванага падмацавання літоўскай баявой групы NATO пад камандаваннем Нямеччыны.

Падмацаванне было высланае ў Літву на фоне асцярог Захаду наконт магчымага расійскага ўварвання ва Украіну, паведамляе «Голас Амерыкі».

Nashaniva.com