Бел-чырвона-белы сцяг з прозвішчамі беларускіх палітвязняў купілі на аўкцыёне ebay за 1125 долараў

Прозвішчы беларускіх палітвязняў на нацыянальны сцяг нанесла журналістка і грамадская актывістка Марыя Грыц. Яго прадалі на анлайн-аўкцыёне ebay за 1125 долараў. Атрыманыя сродкі пойдуць на падтрымку сем'яў палітвязняў.

17.02.2022 / 22:30

Сцяг быў выстаўлены на аўкцыён 8 лютага. Стартавая цана складала 120 долараў.

Гэты ўнікальны твор Марыя Грыц стварыла напрыканцы студзеня 2022 году, калі колькасць палітычных зняволеных у Беларусі перавысіла тысячу чалавек. На сёння за кратамі ў Беларусі застаюцца 1062 асобы, прызнаныя праваабаронцамі палітвязнямі.

«Пісаць імёны было для мяне як малітва», — прызналася Марыя Грыц падчас размовы ў студыі тэлеканала «Белсат».

Nashaniva.com