Пяскоў: У графіку Пуціна пакуль няма інспекцыі з Лукашэнкам сумесных вучэнняў з Беларуссю

Пра гэта прэс-сакратар прэзідэнта Расіі заявіў сёння журналістам. Лукашэнка сёння падчас наведвання палігона «Асіповіцкі» заявіў пра імавернасць такой сумеснай інспекцыі падчас візіту ў Расію.

17.02.2022 / 15:20

Дзмітрый Пяскоў у адказ на адпаведнае пытанне паведаміў, што «ў графіку Пуціна сумеснай інспекцыі ваенных вучэнняў няма, хоць прэзідэнты могуць дамовіцца аб чым заўгодна», піша ТАСС.

«Цяпер гэтага няма ў графіку прэзідэнта», — сказаў прадстаўнік Крамля.

Адказваючы на пытанне, якое тычыцца пазіцый РФ і Беларусі па тэме Данбаса, Пяскоў заклікаў дачакацца сустрэчы ў пятніцу Пуціна і Лукашэнкі. «Напэўна, два прэзідэнты пасля таго, як яны пагавораць, пра ўсё вам раскажуць», — сказаў прэс-сакратар расійскага лідара.

Nashaniva.com