Мінздароўя паведаміла пра 8 248 выпадкаў кавіду
Мінздароўя паведаміла, што за мінулыя суткі зафіксавана 8 248 выпадкаў заражэння каранавірусам, а выпісаныя 1693 чалавекі.
17.02.2022 / 14:37
Антырэкорд быў зафіксаваны ў мінудую нядзелю — 8 921 выпадак.
З пачатку пандэміі зарэгістраваныя 859 884 чалавекі са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравеў 845 171.
За мінулыя суткі памерлі 18 чалавек (за ўвесь час 6313), выкананыя 30 734 тэсты.