На МКАД «Мерсэдэс» сутыкнуўся з «Газэллю», загінуў адзін з кіроўцаў

У выніку ДТЗ, у якім сутыкнуліся легкавік і мікрааўтобус, кіроўца легкавіка ад атрыманых ранаў памёр на месцы здарэння, паведамляе прэс-служба мінскай ДАІ.

16.02.2022 / 22:09

Сёння каля 19 гадзін 30 хвілін 32-гадовы мужчына ехаў аўтамабілем «Мерседэс» па вонкавым кальцы МКАД з боку вуліцы Ціміразева ў кірунку вуліцы Прытыцкага.

У раёне 37-га кіламетра МКАД ён сутыкнуўся з мікрааўтобусам «Газэль», які стаяў у першай паласе руху з уключанай аварыйнай светлавой сігналізацыяй.

Кіроўца легкавіка атрымаў такія пашкоджанні, што памёр ад іх на месцы.

Nashaniva.com