Упершыню ад ВІЧ вылечылі жанчыну

У ЗША пацыентка пазбавілася ад ВІЧ. Яна стала першай у свеце жанчынай, якая адолела гэты статус.

16.02.2022 / 14:08

Фота Getty Images

Выпадак выздараўлення жанчыны з'яўляецца часткай даследавання пад кіраўніцтвам доктара Івоны Брайсан з Каліфарнійскага універсітэта ў Лос-Анджэлесе (UCLA) і доктара Дэбары Перса з Універсітэта Джона Хопкінса ў Балтыморы, піша Reuters.com

Даследаванне накіравана на назіранне 25 людзей з ВІЧ, якім перасадзілі ствалавыя клеткі, узятыя з пупавіннай крыві для лячэння рака і іншых сур'ёзных захворванняў.

Жанчына прайшла рэдкае і небяспечнае лячэнне ствалавымі клеткамі, перасаджаным ад донара, які быў ўстойлівы да віруса.

Першым чалавекам, які вылечыўся ад ВІЧ, стаў у 2007 годзе амерыканец Цімаці Браўн. Пасля гэтага паведамлялася аб лячэнні яшчэ двух мужчын. Навукоўцам вядомыя таксама два выпадкі, калі жанчыны змаглі перамагчы ВІЧ-інфекцыю без медыкаментознай дапамогі.

Nashaniva.com