У Беларусі абмяжуюць экспарт цукру

У Беларусі ўводзіцца ліцэнзаванне на вываз цукру. Гэта вынікае з пастановы ўрада, зарэгістраванай ў Нацыянальным рэестры прававых актаў.

16.02.2022 / 11:44

Пастанова пакуль не набыла моц. Але ліцэнзаванне будзе ў пэўнай ступені абмяжоўваць экспарт цукру. Мяркуючы па прынятых раней падобных рашэннях, гэтая мера можа сведчыць аб рызыцы ўзнікнення дэфіцыту прадукцыі, адзначае Zerkalo.io.

Летась экспартныя цэны на беларускі цукар прыкметна выраслі. Беларусь экспартавала 206 тысяч тон гэтага прадукту, зарабіўшы 112,8 млн даляраў. А годам раней на продажы за мяжу 445,2 тыс. тон удалося зарабіць толькі 151,8 млн даляраў.

Nashaniva.com