19-гадовая брытанка спадзявалася, што яе грудзі перастануць расці, але яны працягваюць. Цяпер у яе бюстгальтар 100GG

Калі Амандзе было 14, яна купляла бюстгальтар памерам 85Е. Дзяўчына спадзявалася, што яе грудзі перастануць расці, але яны працягваюць, і яе памер бялізны — ажно 100GG. Ад гэтага ў яе — больш праблем, чым радасцей.

15.02.2022 / 22:36

Фота: nchoma02 / Instagram.

Аманда, жыхарка Манчэстэра, прызнаецца, што пастаянна вымушаная тлумачыць людзям навокал, што яна не рабіла аперацыі па павелічэнню грудзей. З пытаннямі пра гэта да дзяўчыны пачалі звяртацца яшчэ ў школе — ужо тады яна насіла станік памерам 85Е, піша The Sun.

Цяпер памер бюстгальтара Аманды — 100GG. На яе плячах часта з’яўляюцца шнары ад яго шлеек. Грудзі дзяўчыны занадта цяжкія, таму шлейкі балюча муляюць. Аманда называе гэта галоўнай праблемай, якую ў яе выклікае такі памер грудзей.

Але ёсць і іншая бяда — у папулярных магазінах бялізны няма бюстгальтараў, якія пасавалі б брытанцы, яна вымушаная траціць сотні фунтаў на спецмадэлі. Дызайнеры прапануюць дзяўчынам з яе аб’ёмамі занадта мала мадэляў бялізны, ды і звычайнае адзенне падабраць не так проста. Як кажа Аманда, ёй цяжка знайсці ўбор, што цалкам бы ёй пасаваў.

Хапае і непрыемных каментароў. Брытанка вымушаная мірыцца з тым, што людзі навокал звяртаюць шмат увагі на яе бюст, а некаторыя нават выражаюць услых сваё здзіўленне аб’ёмамі дзяўчыны.

Калі грудзі Аманды не перастануць расці, дзяўчына гатовая легчы на аперацыю, каб іх зменшыць. У Вялікабрытаніі такія аперацыі робяць бясплатна, калі ёсць медыцынскія паказанні для таго. Гэта магчыма ў выпадках, калі вялікі бюст выклікае боль у плячах і шыі, раздражненне скуры, ці калі пад грудзямі ўзнікае інфекцыя. Вялікія і цяжкія грудзі перагружаюць косці і суставы, могуць выклікаць дэфармацыю грудной клеткі, праблемы з дыханнем і мігрэні.

Nashaniva.com