Cярэдні заробак у Літве дасягнуў 1588 еўра, пандэмія не спыніла яго росту

Пандэмія і каранціны не спынілі рост даходаў жыхароў Літвы, акрамя таго, у мінулым годзе больш людзей працавала, сказала міністр сацыяльнай абароны і працы Моніка Навіцкене, піша Delfi.lt.

11.02.2022 / 15:14

Па яе даных, заробкі выраслі на 11,5% — сярэдні заробак склаў 1588 еўра «на паперы» і быў на 164 еўра большы, чым у 2020 годзе.

1588 еўра — гэта 1008,38 еўра «чыстымі».

Сярэдні заробак «на паперы» ў Беларусі за снежань склаў 1675 рублёў, гэта на 200 рублёў больш, чым у лістападзе за кошт дадатковых пераднавагодніх выплат. 1675 рублёў — гэта 585 еўра па сярэднім курсе за снежань.

У лістападзе сярэдні заробак складаў 1476,3 рубля «бруднымі», гэта 522 еўра.

Nashaniva.com