Беларусы змогуць абскардзіць пастановы ўсіх судоў, у тым ліку Вярхоўнага

Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў 11 лютага пытанні змены Крымінальна-працэсуальнага кодэкса. Па выніку нарады быў падрыхтаваны законапраект, сутнасць якога — удасканаліць парадак абскарджвання судовых рашэнняў у крымінальным працэсе.

11.02.2022 / 13:03

Фота: president.gov.by

Так, удзельнікі нарады прапанавалі вярнуць у крымінальны працэс касацыю, ад якой адышлі ў 2016 годзе. Пры апеляцыі суд разглядае прысуды, якія не ўступілі ў законную сілу, а пры касацыі вышэйшыя суды правяраюць законнасць пастаноў, якія ўжо ўступілі ў законную сілу.

«У гэтай сувязі хацеў бы, каб распрацоўшчыкі і зацікаўленыя выразна патлумачылі, для чаго нам патрэбае вяртанне ў крымінальны працэс касацыі. Яна ў нас ужо была. Бо апеляцыйная вытворчасць таксама захоўваецца», — сказаў Лукашэнка.

Nashaniva.com