Эдуарда Пальчыса перавялі ў віцебскі СІЗА

На пачатку лютага 31-гадовага Эдуарда Пальчыса з «Валадаркі» перавялі ў віцебскі СІЗА-2. У снежні 2021 года яго асудзілі на 13 гадоў калоніі.

06.02.2022 / 11:45

Фота: Новы час

Эдуарда затрымалі ў верасні 2020 года, а ў снежні 2021 года асудзілі на 13 гадоў калоніі, абвінаваціўшы па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

арт. 130 (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб, якія прывялі да іншых цяжкіх наступстваў); арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў); арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак); арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). 17 снежня Пальчысу прысудзілі 13 гадоў калоніі. 

Калі Эдуард быў у зняволенні ў яго нарадзілася дачка.

СІЗА-2, 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2. Пальчысу Эдуарду

Чытайце таксама:

«Для мяне паводзіны Эдуарда на судзе не сталі нечаканасцю», — жонка Пальчыса пра пачатак працэсу

«Прагнозы несуцяшальныя, на малы тэрмін не варта разлічваць». Вікторыя Пальчыс рыхтуецца да суда над мужам Эдуардам

Nashaniva.com