«Ужывалі мефедрон, выходзілі на пратэсты і арганізоўвалі забароненыя аўтапрабегі». У Гродне сямейную пару збіраюцца судзіць адразу і за наркотыкі, і за палітыку

Наркакантроль Гродзенскага РАУС затрымаў 26-гадовага жыхара абласнога цэнтра з псіхатропам. У тэлефоне яго 21-гадовай жонкі знайшлі інфармацыю аб закладцы: каардынаты тайніка, вага і назва наркотыка, паведамляе прэс-служба МУС. 

05.02.2022 / 17:27

Далей справу сталі раскручваць у іншы бок.

Паводле міліцыі, муж і жонка нібыта не толькі ўжываюць забароненыя рэчывы, але «ў 2020 годзе маладыя людзі арганізоўвалі пратэстныя аўтапрабегі і каардынавалі ў чатах рух вулічных шэсцяў».

Пакуль што ўзбуджаная крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў, а дзеянням затрыманых, звязаных з іх грамадска-палітычнай пазіцыяй, «будзе дадзена прававая ацэнка».

Прозвішчаў затрыманых пакуль не паказваюць, твар жанчыны на «пакаянным» відэа заблюраны. 

Nashaniva.com