У 80% хворых на каранавірус у Мінску — «амікрон» 

Большасць інфікаваных «амікронам» — дарослыя людзі, аднак павялічваецца і колькасць захварэлых дзяцей. Пра гэта заявіла загадчыца аддзела эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Дашкевіч, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

03.02.2022 / 20:07

Фота: JDunbarPhoto / depositphotos.com

«Вынікі маніторынгу сведчаць, што зараз пераважае штам «амікрон». Напрыклад, у Менску лічба даходзіць да 80%», -— сказала Дашкевіч.

Акрамя таго, яна дадала, што рэкамендуецца адмяніць вечары сустрэчы выпускнікоў, якія павінны былі прайсці ў гэтую суботу.

«Цяпер мы адзначаем значнае павелічэнне колькасці хворых на ВРВІ і COVID-19. З улікам эпідсітуацыі Міністэрства аховы здароўя не рэкамендуе праводзіць вечары сустрэч выпускнікоў як ва ўстановах адукацыі, так і ў грамадскім харчаванні. Лепш перанесці мерапрыемства на больш позні перыяд»,

— падкрэсліла спецыялістка.

Чытайце таксама:

Паліклінікі будуць працаваць у выхадныя з-за каранавіруса

Мінздароўя паведаміла пра рэкордныя 3634 выпадкі кавіду. Гэта +1247 да папярэдняга рэкорду

«Заклікаю не панікаваць», — міністр Піневіч пра сітуацыю з каранавірусам у краіне

«Цяпер любое вострае рэспіраторнае захворванне — гэта «амікрон». Доктар Салавей расказаў пра асаблівасці штама

З прыходам у Беларусь «амікрона» на кавід сталі хварэць дзеці — больш, чым у папярэднія хвалі

Nashaniva.com