Дзяцей абавяжуць вучыцца ў школе 11 год. Лукашэнка падпісаў кодэкс аб адукацыі, расказваем, што зменіцца

Школьнікаў абавяжуць заканчваць 11 класаў, а пасля здаваць цэнтралізаваны экзамен. Ільготы пры паступленні атрымаюць выпускнікі вайскова-патрыятычных класаў, а таксама дзеці сілавікоў, якія загінулі ці сталі інвалідамі пры выкананні службовага доўгу. Кодэкс уступіць у сілу з 2023 года.

31.01.2022 / 14:19

Фота Сяргея Гудзіліна

У кодэксе замацаваныя наступныя рэчы:

— У новай рэдакцыі Кодэкса прадугледжваецца ўсеагульнае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі (цяпер — агульная базавая адукацыя), правядзенне выніковай атэстацыі па завяршэнні агульнай сярэдняй адукацыі па асобных вучэбных прадметах у выглядзе цэнтралізаванага экзамена. Парадак яго правядзення будзе зацверджаны Міністэрствам адукацыі.

— Пашыраецца сфера прымянення мэтавай падрыхтоўкі для арганізацый, размешчаных не толькі ў малых населеных пунктах і на забруджаных тэрыторыях, але і ў іншых населеных пунктах, прадугледжваецца функцыянаванне на ўзроўні прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі каледжаў, на ўзроўні вышэйшай адукацыі: універсітэтаў, акадэмій і інстытутаў.

— Дыстанцыйнае навучанне ў Кодэксе замацоўваецца як самастойная форма атрымання адукацыі, усталёўваецца магчымасць рэалізацыі адукацыйных праграм з дапамогай сеткавай формы ўзаемадзеяння паміж установамі адукацыі.

— Па асобных тэхнічных і медыцынскіх спецыяльнасцях ўводзіцца спецыяльная вышэйшая адукацыя.

Таксама будуць класы спартыўна-педагагічнай і ваенна-патрыятычнай скіраванасці, а таксама прадастаўляюцца льготы дзецям ваеннаслужачых, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, загінулых (памерлых) або стаўшых інвалідамі пры выкананні службовых абавязкаў, асобам, якія здалі адзіны дзяржаўны экзамен у Расіі (пры паступленні на платную форму навучання).

— З'яўляецца новы від дадатковай адукацыі: адораных дзяцей і моладзі на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку.

Nashaniva.com