Затрыманы Twitter-блогер Gypsynkov

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома пра затрыманне блогера Gypsynkov, вядомага вострымі жартамі ў Twitter на сацыяльна-палітычныя тэмы ў Беларусі.

28.01.2022 / 19:27

У гэтага блогера, сапраўднае імя якога Міхаіл Цыганкоў, амаль 11,5 тысяч падпісчыкаў. Падрабязнасці затрымання праваабаронцам пакуль невядомыя.

Таксама, паводле «Вясны», затрыманыя яшчэ некалькі блогераў-тысячнікаў у твітары. Іх прозвішчы высвятляюцца.

Nashaniva.com