Дзень незалежнасці з бацькам Махно

23-24 жніўня ў Гуляйполі (Украіна) пройдзе ІІІ музычна‑літаратурны андэграўндскі фестываль.

07.08.2009 / 11:04

Музычна‑літаратурны фестываль пройдзе 23‑24 жніўня на Гуляйполі, (Запарожская вобласць, Украіна).

У праграме фестывалю перфомансы: «Махноўскае вяселле», паэтычны боды‑арт, конкурс махноўскага строя, «Таматны лідэр нацыі», літаратурная антыпрэмія «Апошняя барыкада», мастацкая антыпрэмія «Махноўскі гарбуз», «Паэтычная вятранка», адкрыццё помніка Нестару Махно, бой барабаншчыкаў, «Махноўскі квэст», Дзень нараджэння Жадана, Крымская экспансія Ісмета Шейх‑Задэ, акцыя «Украінскую кніжку — Гуляйполю!», начная праграма (уваход толькі паўнагадовым), паэтычная порка, мужчынскі боды-арт.

Музычная частка фестывалю: «С.К.А.Й», «Ot Vinta», «ТопорОркестра»,»Мертвый Певень», «Бремстокер», «Кука та банда», «Гапочка», «Сабакі ў космосе», «Лос‑Колорадос», «Крапка» , Сольнік Эдуарда Драча, «Тарута», «Хамерман знішчае вірусы».

Тэатральная частка: «Тэатр 19» Сяргей Бабкін, літературний тэатр «homo ludens»

Літаратурная частка:

Таксама ў праграме відэапаказы нефармальных кліпаў і аматарскага відэа, конкурс мабільнага кіно, грамадскія дыскусіі і выставы карцін.

Кантакты з арганізатарамі праз: ostbar.com.ua, ostannya@gmail.com альбо тэл. 8(044) 244 05 55.

НШ