Turkish Airlines сёння не лятала паміж Мінскам і Стамбулам

Пералёты з Мінска ў Стамбул і са Стамбула ў Мінск сталі часова немагчымыя з-за магутнага снегападу, які накрыў Турцыю. 

24.01.2022 / 22:37

Выкананне ўсіх рэйсаў прыпынена да 4-й гадзіны раніцы 25 студзеня, паведамляе авіякампанія.

На анлайн-табло мінскага аэрапорта рэйсы са Стамбула з прыбыццём у Мінск у 20:45 і з Мінска ў Стамбул вылетам у 21:40 былі пазначаны як адмененыя.

Nashaniva.com