Мінскі парк Дружбы народаў збіраюцца маштабна рэканструяваць

«Мінскпраект» ужо склаў праект, паведамляе ДВА «Мінскбуд». Праект рэканструкцыі часткі парку ўжо прайшоў экспертызу і гатовы да рэалізацыі, піша reform.by.

24.01.2022 / 20:32

Фота: ДВА «Мінскбуд»

На дадзены момант у парку высаджана 4000 дрэў. Праект прадугледжвае як іх захаванне, так і новыя пасадкі — цвітучыя кусты і кветкавыя кампазіцыі. 

Паляну ў цэнтры парку захаваюць, але на ёй плануецца размясціць спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі, зону адпачынку, некалькі малых архітэктурных формаў.

Фота ДВА «Мінскбуд»

У парку будзе заменена брукоўка пешаходных зонаў, рэканструяваныя велатраса, фантан, з'явяцца функцыянальныя дарожкі і кампазіцыя «Сімвал дружбы народаў».

Ідэя рэканструкцыя гэтага парку не новая, яна была запланаваная больш чым дзесяцігоддзе раней. Тады, аднак, рукі да рэалізацыі не дайшлі. Цяпер жа праект 2008 года аптымізавалі, унёсшы ў яго карэкціроўкі.

Фота ДВА «Мінскбуд»

Nashaniva.com