«Вельмі прашу, працягвайце працу дзеля беларускай культуры» — Фядута з турмы

Палітвязень Аляксандр Фядута ў прыватным лісце выклаў пасыл, адрасаваны ўсяму грамадству.

24.01.2022 / 19:49

«Не надта добра ён пачуваецца, ды і засмучаны весткамі пра смерць Адама Мальдзіса і Васіля Шаранговіча. Аднак стараецца не падаць духам і нас падтрымлівае. Вось што прасіў усім добрым і неабыякавым людзям перадаць:

«Усё можна зрабіць — нельга звярнуць час. Таму працягвайце працу дзеля беларускай культуры. Якая яна ёсць — саветызаваная, слабая, недарэчная — але ж наша. Калі мы не будзем аб ёй клапаціцца, хто паклапоціцца? А калі яна згіне, загінем і мы — як нацыя».

Жонка Фядуты пракаментавала рашэнне мужа не прымаць таблеткі на пратэст супраць абмежаванняў у ліставанні

У Аляксандра Фядуты дыягнаставалі вострую сардэчную недастатковасць. Ён абвясціў медыцынскую забастоўку

Фядута ў СІЗА КДБ напісаў каментары да «Каласоў пад сярпом тваім». Цяпер чытае следчы

Nashaniva.com