Абралі новага старшыню Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы

Новым старшынёй міжнароднай арганізацыі стаў 68-гадовы сенатар з Нідэрландаў Ціні Кокс. За яго прагаласавалі 164 чалавекі. 

24.01.2022 / 17:52

Фота: Вікіпедыя

Канкурэнткай Кокса была дэпутатка Вярхоўнай Рады Украіны, кіраўніца ўкраінскай дэлегацыі ў асамблеі Марыя Мезенцава. Яна атрымала падтрымку напалову меншую — 80 галасоў.

Ціні Кокс — прадстаўнік нідэрландскай Сацыялістычнай партыі, ачольвае ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы групу «Аб'яднаныя еўрапейскія левыя».

Раней старшынёй ПАРЕ быў бельгійскі сенатар Хендрык Дамс.

Nashaniva.com