Дырэктарка арганізацыі «Геном» Дар'я Царык выйшла на волю

30-гадовую Дар’ю Царык затрымалі раніцай 13 студзеня ў Мінску і асудзілі на 8 сутак арышту. Сёння яе выпусцілі

21.01.2022 / 17:48

Дар’я Царык з’яўляецца дырэктаркай «Генома» (арганізацыя, якая займаецца дапамогай людзям з рэдкімі генетычнымі нейра-мышачнымі захворваннямі), а таксама сяброўкай праўлення арганізацыі «Радзіслава» (дапамагае жанчынам і дзецям, якія сталі ахвярамі хатняга гвалту).

Акрамя яе, 13 студзеня сілавікі правялі чатыры ператрусы ў прадстаўніц праўлення арганізацыі «Радзіслава» і іх сваякоў. 

Дырэктарку арганізацыі «Геном» Дар’ю Царык арыштавалі на 8 сутак. Ператрусы прайшлі і ў яе калег

Перастаў адкрывацца сайт анлайн-праекта «Карта гвалту»

Nashaniva.com