Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу Australian Open

Беларуская тэнісістка з лёгкасцю перамагла ўкраінку Эліну Світоліну — 6:0, 6:2.

21.01.2022 / 09:54

Фота з сайта «Прэсбола»

За выхад у чвэрцьфінал Вікторыя пазмагаецца з чэшкай Барбарай Крэйчыкавай (№4 у рэйтынгу WTA).

Азаранка станавілася пераможцай Australian Open у 2012 і 2013 гадах.

Арына Сабаленка таксама працягвае выступ на Australian Open. Наступнай ноччу ў 1/8-й яна згуляе з чэшскай тэнісісткай Маркетай Вондрушавай.

Nashaniva.com