У Кіеве з канцэртам выступіць Зміцер Вайцюшкевіч

Канцэрт пройдзе ў бары «Торвальд» 22 студзеня (субота).

20.01.2022 / 16:55

Арт-паб «Торвальд» адкрыў у Кіеве Віталь Броўка.

Раней такі бар быў у Віцебску. 

Арт-паб «Торвальд» (пр. Лабаноўскага, 119-Б, станцыя метро «Дэмееўская»). 

«З новымі песнямі і вядомымі любімымі хітамі легендарны беларускі артыст завітае да нас у суботу, 22 студзеня. Сяброўскае месца, утульная і цёплая атмасфера, аксамітныя спевы - што можа быць лепш для зімовых вечароў!» — гаворыцца ў паведамленні арт-паба.

Уваход 300 грыўняў.

Nashaniva.com