Затрымалі адміністратарку тэлеграм-канала БСДП Людмілу Волкаву

Затрымана сябра прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (БСДП) і адзін з адміністратараў партыйнага тэлеграм-канала Людміла Волкава. Сёння да яе на працу прыйшлі сілавікі.

19.01.2022 / 15:09

Людміла Волкава, фота з фэйсбука Ігара Барысава.

Удома ў Людмілы адбыўся вобшук, паведаміў у сваім фэйсбуку старшыня партыі Ігар Барысаў.

Ён дадаў, што тэлефон патрапіў у рукі сілавікоў, афіцыйная сімволіка БСДП на тэлеграм-канале была заменена на дзяржаўны герб, а ўсе падпісчыкі канала былі выдалены.

Раней Людміла праходзіла сведкай па крымінальнай справе. Год таму, 22 студзеня, ГУБАЗіК ладзіў у яе вобшук.

Nashaniva.com