Мінздароўя: За суткі — 1391 выпадак кавіду

Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксаваны 1391 выпадак заражэння каранавірусам, а выпісаныя 1226 чалавек.

17.01.2022 / 16:04

Учора паведамлялася пра 1348 выпадкаў.

З пачатку пандэміі зарэгістраваныя 717 034 чалавекі са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 709 926.

За мінулыя суткі памерлі 12 чалавек (за ўвесь час — 5 836), выкананыя 12 712 тэстаў.

Nashaniva.com