У Пружанскім раёне вясковага жыхара пакаралі за жорсткае абыходжанне з жывёламі

Пружанскі раённы суд наклаў на вінаватага штраф у 20 базавых велічынь

16.01.2022 / 12:17

Напрыканцы мінулага года ў Пружанскім судзе разбіралася справа па ч. 3 арт. 16.29 КоАП Рэспублікі Беларусь: «Жорсткае абыходжанне з жывёлай, якое выявілася ў катаванні жывёлы або пацягнула яго гібель або калецтвы».

Інцыдэнт адбыўся паміж суседзямі ў адной з вёсак раёна.

Адказчык, пабачыўшы двух суседскіх сабак побач з загрызенай жывёлінай са сваёй уласнай гаспадаркі, злавіў іх у сілкі, а пасля забіў сякерай.

Гаспадыня сабак звярнулася ў суд, які пасля разбіральніцтва наклаў на забойцу яе жывёл штраф у памеры 20 базавых велiчынь.

Nashaniva.com