У Казахстане затрымалі былога віцэ-міністра энергетыкі з-за цэнаў на газ
Жумабаю Карагаеву закідаюць дачыненне да неабгрунтаванага павышэння цэнаў на газ, што і прыяло да маштабных пратэстаў.
15.01.2022 / 13:18
Фота Kaztag.kz
У Казахстане затрыманы былы віцэ-міністр энергетыкі Жумабай Карагаеў, паведамляе Tengrinews.kz.
«Следча-аператыўнай групай тэрытарыяльнага дэпартамента Агенцтва па фінансавым маніторынг па Мангістаўскай вобласці затрыманыя віцэ-міністр энергетыкі Рэспублікі Казахстан Жумабай Карагаеў, кіраўнікі электронных гандлёвых пляцовак і асобы, якія маюць дачыненне да неабгрунтаванага павышэння цэн на звадкаваны нафтавы газ у Мангістаўскай вобласці», - гаворыцца ў паведамленні агентсва.
Карагаеў змешчаны пад варту на два месяцы.