Калючым дротам абцягнуць плот вакол Следчага камітэта ў цэнтры Мінска

Цэнтральны апарат Следчага камітэта абвесціў пра закупку агароджы бяспекі — спіральны бар’ер, так называюць калючы дрот, які не дазваляе пераскочыць цераз плот. Гаворка ідзе пра будынак па вуліцы Фрунзэ, у цэнтры Мінска, праз дарогу — парк Горкага.

10.01.2022 / 21:51

Будынак цэнтральнага апарата СК. Фота: Сяргея Плыткевіча, «Планета Беларусь»

На закупку бар’ера з бюджэта гатовыя выдзеліць 7 тысяч рублёў. Уваход у Следчы камітэт і так быў абмежаваным. Трэба было падыйсці да металічнага плоту, пазваніць па дамафоне дзяжурнаму і назваць мэту візіта. Далей на ўваходзе чакае праверка дакументаў і дадатковы агляд рэчаў. Напрыклад, праносіць мабільныя тэлефоны наведнікам забаронена, іх пакідаюць на ўваходзе.

Цяпер ахову будынку вырашылі яшчэ ўзмацніць. Пасля выбараў-2020 сілавікі заяўлялі, што было некалькі спробаў нападзення на адміністратыўныя будынкі, праўда, пра будынкі Следчага камітэта тады гаворка не ішла. 

Чытайце таксама: Беларускі парадокс. Нават шалёны попыт на будаўнічыя матэрыялы не дапамог цэментным заводам выйсці на прыбытковасць?

Nashaniva.com