У ЗША абвясцілі лаўрэатаў «Залатога глобуса»

У ЗША адбылася 79-я цырымонія ўручэння прэміі «Залаты глобус». Яна прайшла ў закрытым рэжыме і не транслявалася па тэлебачанні або анлайн, спіс пераможцаў арганізатары апублікавалі на сайце прэміі па яе выніках.

10.01.2022 / 08:06

Кадр з фільма «Вестсайдская гісторыя»

Фільм «Улада сабакі» новазеландскага рэжысёра Джэйн Кэмпіон заваяваў «Залаты глобус» у катэгорыі «Найлепшы драматычны фільм»

«Вестсайдская гісторыя» Стывена Спілберга атрымала прэмію ў катэгорыі «Найлепшая камедыя/мюзікл».

Дыснэеўскі мультфільм «Энканта» атрымаў «Залаты глобус» як найлепшая анімацыйная карціна.

Японская драма «Сядзь за руль маёй машыны» атрымала ўзнагароду ў намінацыі «Найлепшы замежны фільм».

Уіл Сміт заваяваў «Залаты глобус» у катэгорыі «Найлепшая мужчынская роля ў драме» за фільм «Кароль Рычард».

Ніколь Кідман атрымала прэмію ў катэгорыі «Найлепшая жаночая роля ў драме» за ролю ў фільме «Быць Рыкарда».

«Залаты глобус» называюць прадвеснікам «Оскара», які ў гэтым годзе будзе ўручаны ў красавіку.

Nashaniva.com