Мінздароўя Казахстана: За час пратэстаў у краіне загінулі 164 чалавекі

За час студзеньскіх пратэстаў у Казахстане загінулі 164 чалавекі, большасць з іх — 103 чалавекі — у Алматы. Пра гэта са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя краіны паведамляе «РИА Новости».

09.01.2022 / 15:16

У Алмацінскай вобласці загінулі восем чалавек, у Жамбылскай вобласці — 10, Кызылардынскай — 21 чалавек.

Упаўнаважаная па правах дзіцяці Казахстана Аружан Саін пацвердзіла гібель траіх непаўналетніх: 11-гадовага і 15-гадовага падлеткаў, а таксама чатырохгадовай дзяўчынкі.

Усяго па дапамогу медыкаў падчас пратэстаў звярнуліся 2265 чалавек. З іх 1100 чалавек — у Алматы, 300 — у Алмацінскай вобласці, па 200 — у Жамбылскай і Кызылардынскай абласцях. На гэты момант у бальніцах знаходзяцца 719 пацыентаў, у цяжкім стане — 83 чалавекі.

Nashaniva.com