У Мінску гарадскі аўтобус збіў насмерць кіроўцу тралейбуса

Здарэнне адбылося раніцай у чацвер на вуліцы Кедышкі.

06.01.2022 / 08:24

У раёне прыпыначнага пункта «Вялікая Слепня» па вуліцы Кедышкі падчас руху ў тралейбуса зляцелі дугі токапрыёмніка, жанчына-кіроўца выйшла іх паправіць. У гэты час на яе наехаў аўтобус гарадскога маршруту. Жанчына загінула на месцы.

Nashaniva.com