Канал эканаміста Сяргея Чалага быў перайменаваны па незразумелай прычыне ў Cardano Live

Cardano — назва крыптавалютнай платформы. Адметна, што сам Сяргей Чалы ў сваіх стрымах рэгулярна крытыкаваў бум на крыптавалюты і тэхналогію блакчэйн. Імаверна, канал Чалага быў узламаны. 

28.12.2021 / 08:21

Вечарам на канале ішоў жывы стрым нібыта пра біткойны, на якім нічога не адбывалася, апроч зацыкленай анімацыі.

Праз нейкі час Чалы вярнуў кантроль над ютуб-каналам. У сваім тэлеграм-канале ён напісаў, што гэта, хутчэй за ўсё, былі кібермахляры.

Nashaniva.com