Глыбоцкі мясакамбінат выпускае арыгінальныя мясныя вырабы з вішнёвым смакам

У гэтым беларускім райцэнтры праводзіцца штогадовае міжнароднае свята «Вішнёвы фестываль», таму на мясцовым мясакамбінаце была распрацаваная рэцэптура некалькіх вырабаў з арыгінальным смакам.

27.12.2021 / 13:09

Мясцовыя мясаперапрацоўшчыкі сталі выпускаць варана-вэнджаную каўбасу з вішняй, тартар з вішняй (сечаная сыравяленая ялавічына) і свіны шашлык з вішняй, піша БелТА.

Акрамя таго, тэхналагічны аддзел распрацаваў арыгінальную рэцэптуру шашлычнай лінейкі — з рознымі соусамі і натуральнымі прыправамі, і ў найбліжэйшы час Глыбоцкі мясакамбінат прапануе пакупнікам і гэтыя вырабы.

У Беларусі ў наступным годзе з’явіцца каўбаса без мяса

Як выбраць сыр: які самы карысны, а якога лепей пазбягаць

Nashaniva.com