Кампанію з Ваўкавыска асудзілі за «Пагоню» і ўлёткі пра чальцоў выбаркама

Суд Ваўкавыскага раёна скончыў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні адразу да пецярых жыхароў гарадскога пасёлка Краснасельскі, якіх абвінавачвалі ў апаганьванні будынкаў і паклёпе чальцоў выбаркама.

25.12.2021 / 13:57

На лаве падсудных аказаліся Ігар Вераціла, Віталь Седляр, Сяргей Капліч, Алег Касіла і Андрэй Папо, паведамляюць праваабаронцы.

Згодна з матэрыяламі следства, яны намалявалі «Пагоню» на пад'ездах 18 дамоў, сцяне мясцовай паліклінікі, тарцах «Еўраопта» і атэлье па рамонце абутку, а таксама распаўсюдзілі «ўлёткі з паклёпам у дачыненні да 17 членаў выбарчых камісій у г. п. Краснасельскі»

Сяргею Каплічу і Алегу Касілу прысудзілі 2 гады і 2 месяцы «хатняй хіміі», Віталю Седляру — 1,5 года «хатняй хіміі», а Ігара Вераціла і Андрэя Папо аштрафавалі на 80 базавых велічынь кожнага.

Nashaniva.com