Кіроўца Mercedes на хуткасці 183 км/г ляцеў па мінскім праспекце. Усё скончылася масавай аварыяй

У Мінску на пр. Дзяржынскага нецвярозы кіроўца на высокай хуткасці пратараніў некалькі аўтамабіляў, як паведамляе ДАІ.

24.12.2021 / 20:34

25-гадовы мужчына на «Мерседэсе» рухаўся па пр. Дзяржынскага і сутыкнуўся з «Фольксвагенам», які ехаў наперадзе. Апошні ад удару адкінула на металічную агароджу, а «Мерседэс» пратараніў грузавы МАЗ — машыну прыкрыцця дарожных службаў.

Кіроўца «Мерседэса» ў момант здарэння быў п'яны. Вынік агляду — 1,16 праміле алкаголю. Акрамя таго, хуткасць руху іншамаркі пры сутыкненні была 183 км/г.

Nashaniva.com