КДБ: У Гомелі злавілі «тэрарыста», які падпаліў аўтамабіль міліцэйскага начальніка і пракалоў колы амаль 40 тралейбусаў

Жыхар Гомеля ўчыніў падпал аўтамабіля міліцэйскага начальніка і пракалоў колы чатырох дзясяткаў тралейбусаў.

22.12.2021 / 17:48

Цяпер яго затрымалі, у дачыненні да мужчыны расследуецца крымінальная справа за здзяйсненне «акта тэрарызму». Пра гэта сёння на сустрэчы Лукашэнкі з гомельскімі чыноўнікам расказаў начальнік УКДБ Аляксандр Мельнікаў, паведамляе БелТА.

Nashaniva.com