Лукашэнка прыгразіў перакрыць транзіт Літве

Паводле яго слоў, так Мінск можа адказаць на магчымую забарону паставак праз Клайпедскі порт. 

22.12.2021 / 14:41

БелТА

Падчас свайго выступу перад чыноўнікамі ў Гомелі Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ўзаемны тавараабарот Украіны з Літвой праз Беларусь сёлета склаў каля трох мільёнаў тон, у тым ліку праз гомельскі ўчастак мяжы.

«Я не разумею, чым літоўцы думаюць, напіраючы на нас. Мы закрыем гэты транзіт, няхай ездзяць праз Нямеччыну або паспрабуюць праз Польшчу — будзе ў тры разы даражэй», — сказаў ён.

«Прымем меры ў адказ», — Галоўчанка пра магчымае спыненне транзіту угнаенняў з боку Літвы

Nashaniva.com